Музыкі Irdorath не выйшлі на волю праз 10 сутак
Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання 12 жніўня не выйшлі на волю музыкі з гурта Irdorath і іх сябры.
![photo_2021_08_13_12_49_26.jpg photo_2021_08_13_12_49_26.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_13_12_49_26.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая), Антон Шніп і Павел Шмыга, прызнаныя палітвязнямі, застаюцца за кратамі да суда, паведамляе Беларуская рада культуры ў сваім тэлеграме.
Музыкаў абвінавачваюць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, — за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.