МЗС Германіі не рэкамендуе наведваць Беларусь, а таксама насіць тут чырвона-белае адзенне

МЗС Германіі не рэкамендуе наведваць Беларусь без неабходнасці, у турыстычных мэтах з-за высокай рызыкі інфікавання каронавірусам COVID-19.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

На працягу трох тыдняў, з 3 кастрычніка, Інстытут Роберта Коха (Берлін), які вывучае інфекцыйныя захворванні і непераносныя хваробы, класіфікуе Беларусь як краіну з высокай рызыкай заражэння кавідам. Высновамі інстытута кіруюцца МЗС, МУС і Міністэрства аховы здароўя Германіі, перадае БелаПАН.
«Беларусь вельмі пацярпела ад COVID-19. Назіраецца выразная тэндэнцыя росту інфекцыйнай актыўнасці; сістэма аховы здароўя адчувае ўсё большую нагрузку», — адзначаецца ў рэкамендацыях МЗС ФРГ падарожнікам.
Тых, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, заклікаюць пазбягаць месцаў правядзення дэманстрацый і збораў вялікіх груп людзей, насіць адзенне чырвона-белых колераў, якія лічацца «знакам апазіцыйнасці».
Падкрэсліваецца, што «каб пазбегнуць канфліктных сітуацый з сілавікамі тут патрабуецца адмысловая чуласць».
naviny.online