МЗС Ірака заявіла аб спыненні прамых авіязносін з Беларуссю
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальнае іракскае інфармацыйнае агенцтва.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_aeraport___samalet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Таксама МЗС Ірака адклікала дазвол на працу беларускага ганаровага консула ў Багдадзе, дадае «Радыё Свабода».
Значную частку мігрантаў, якія накіроўваюцца праз Беларусь у ЕС складаюць грамадзяне Іраку. Еўрапейская дыпламатыя працяглы час працавала з ірацкімі ўладамі дзеля спынення авіярэйсаў у Беларусь, якія перавозілі мігрантаў.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ахмед ас-Сахаф заявіў, што гэтыя крокі былі накіраваныя на абарону грамадзян Ірака. Ён дадаў, што пасольствы Ірака ў Маскве і Варшаве каардынуюць намаганні для таго, каб арганізаваць добраахвотнае вяртанне грамадзян, якія знаходзяцца на мяжы Польшчы і ЕС.