Найбліжэйшым часам Расія эвакуюе персанал пасольства ва Украіне
МЗС Расіі паведаміў, што ў самы бліжэйшы час распачне эвакуацыю супрацоўнікаў пасольства з Украіны

Пра эвакуацыю супрацоўнікаў пасольства з Украіны заявілі
ў Міністэрстве замежных спраў, паведамляе РІА “Новости”.
Як адзначаецца ў паведамленні ведамства, расійскія дыпламаты не раз станавіліся аб'ектамі агрэсіі, а будынак дыпмісіі ў Кіеве падвяргаўся нападам — гэтак жа, як і генконсульства ў Адэсе, Львове і Харкаве. У МЗС абвінавацілі таксама ўлады Украіны, якія “насуперак сваім абавязальніцтвам па Венскім канвенцый аб дыпламатычных і консульскіх зносінах” “ніяк не рэагавалі на пагрозы фізічнай расправы, якія паступалі супрацоўнікам расійскіх замежных устаноў”.