Навіны дня. Беларускія ўлады не аддадуць любімую, долар даражэе, а РФ прызнала ДНР і ЛНР у межах абласцей Украіны

У нашым кароткім дайджэсце ўзгадваем галоўныя падзеі ў Беларусі і свеце, што адбыліся сёння, 22 лютага.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg


Пару слоў аб палітыцы як аб «мастацтве магчымага». Палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў разважае, ці прызнае Лукашэнка ДНР і ЛНР услед за Расіяй? Фінал, ранні або позні, крывавы або бяскроўны, усё роўна прадказальны. У спіралі эскалацыі выйграе заўсёды больш эканамічна ўстойлівы.
Як усё будзе. Займальная футуралогія для чарговай электаральнай кампаніі ў Беларусі. Рэферэндум-2022. Любімую не аддадуць з вялікім працэнтам
Вольга Севярынец расказала пра спатканне з мужам: «Праз каханне Бог асвячае беларускія турмы». Кожная будзённая рэч як дзіва — разам прачнуцца, разам паснедаць, памыць посуд, разам спяваць і маліцца, адкрыць бляшанку з аліўкамі, разам прайсціся па калідоры… А пасля спаткання сэрца ўзяць і вырваць.
Еўра — больш за тры рублі. Следам за валютай абваліўся сайт Нацбанка. Долар і еўра ў Беларусі падаражэлі да гістарычнага максімуму пасля навінаў пра прызнанне Расіяй ДНР і ЛНР
«Мы з павагай і разуменнем успрымаем рашэнне расійскага боку аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік». МЗС Беларусі выпусціла заяву аб ДНР і ЛНР. Прызнаннем незалежнасці тэрыторый гэта не назавеш
«Расстрэльную яму» прадалі пад забудову. Улады Брэста адмовіліся ад намеру не забудоўваць месца расстрэлаў гета.
Пуцін заявіў, што Расія прызнала ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
Чаму Захад не спыняе Пуціна самымі жорсткімі мерамі да таго, пакуль той не дайшоў да канца ў эскалацыі? Заходнія палітыкі не гатовыя плаціць вялікую цану, каб караць Расію. Шрайбман разважае, якія наступствы будзе мець прызнанне Данбасу для Украіны, Беларусі і свету