«Не размаўляць па тэлефоне, не адпраўляць СМС». Парады BELPOL наконт бяспекі беларусаў
Прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў BELPOL Мацвей Купрэйчык тлумачыць, навошта лукашэнкаўскія міліцыянты здымаюць відэа з затрыманымі і дае парады, як не апынуцца сярод іх.

Ілюстрацыйны здымак shutterstock.com
— Яны робяць так, каб усе баяліся, толькі дзеля
запалохвання. Каб усе гэта глядзелі і думалі: яны ўсё кантралююць, яны паўсюль,
усё бачаць і ведаюць пра мяне. У Belpol выйшла новае расследаванне? Не, я
глядзець не буду, — цытуеМацвея Купрэйчыка «Салідарнасць» са спасылкай
на эфір «Еўрарадыё». —
Насамрэч, калі чалавек выконвае базавыя рэчы: карыстаецца VPN і не размаўляе па
сотавай сувязі на вельмі цікавыя тэмы, а размаўляе праз месэнджары — яны нічога
не будуць ведаць.
То-бок трэба дбаць пра базавыя меры бяспекі. Не трэба размаўляць па звычайнай сувязі, адпраўляць звычайныя смс-кі: калі тэлефануюць купіць малако і хлеб — гэта нармалёва, а калі па звычайнай сувязі тэлефанаваць і казаць: «Сёння ідзём бчб-сцяг маляваць» — гэта ўжо не.
Купрэчык заўважае, што ў сілавікоў няма тэхнічнай магчымасці праслухоўваць усіх грамадзян Беларусі, але ёсць спіс людзей, якіх праслухоўваюць прама зараз.
Глядзіце таксама

Прадстаўнік Belpol таксама звяртае ўвагу, што ў базе сілавікоў могуць быць людзі, якія думаюць, што засталіся незаўважанымі.
— На днях да нас звярнуліся з адной ініцыятывы, каб мы праверылі іх актывістаў. Сітуацыя такая: у мужа з жонкай нешта здарылася на радзіме, і яны хочуць паехаць у Беларусь. Кажуць, што нідзе не «свяціліся», на маршы хадзілі без тэлефонаў, у масках, кепках і г. д.
Я адкрываю базу «Беспарадкі», а там і муж, і жонка. У мужа — «казаў нецэнзурнай лаянкай пры міліцыянеру, выкрыкваў розныя лозунгі». У жонкі — «узяла ўдзел у няўзгодненым мітынгу». Яны пытаюць, маўляў, як так, мы ж ехаць хацелі.
І такіх выпадкаў вельмі шмат, асабліва зараз, з пашпартамі: людзі шукаюць выйсце, каб зрабіць дакументы, але ж ёсць і наіўныя, якія паглядзелі, што забараняюць выдачу пашпартоў і едуць у Беларусь. Але ж для гэтага ўсё і робіцца — каб людзі вярталіся, а там у іх на мяжы тэлефон паглядзяць, зададуць пытанне, а адтуль — содні. Вось і выкананне плана для сілавікоў.