Невядомыя выкралі суполку БХД у «ВКонтакте»

Невядомыя выкралі суполку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

1551082360_screenshot_35.jpg

З суботы, 23 лютага, яны выдалілі ўсю ранейшую інфармацыю са старонкі https://vk.com/bchd_info, пазбавілі ўсіх правоў адміністратараў, а таксама размясцілі інфармацыю, якая не мае дачынення да БХД: спачатку пра кінафільмы, зараз — пра прагнозы і бонусы.

На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек.

Ужо ўвечары 23 лютага прадстаўнікі БХД звярнуліся да тэхнічнай падтрымкі сацыяльнай сеткі з просьбай дапамагчы вярнуць старонку і высветліць падрабязнасці ўзлому, але пакуль не атрымалі адказу.

bchd.info