Няскончаны крызіс: з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 99 мігрантаў
За 30 сакавіка на тэрыторыю Польшчы з Беларусі нелегальна спрабавалі трапіць 99 мігрантаў, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
Гаворка ідзе пра грамадзян Ірака, Емена і Сенегала.
Каля Чарэмхі мяжу нелегальна перашла група з 30 замежнікаў. Як кажуць у польскай Памежнай службе, беларускія памежнікі кідаліся камянямі і сляпілі польскія патрулі, піша Еўрарадыё.
22 сакавіка Дзяржпамежкамітэт Беларусі паведаміў, што мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах, і пункт размяшчэння ў ТЛЦ спыніў працу. Пасля гэтага павялічылася колькасць спробу нелегальнага пераходу мяжы.