Падары ліст надзеі: Калядны марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
У гэтую чароўную пару года, калі ўвесь свет чакае свят, «Майстэрня паштовак салідарнасці» абвясціла Калядны марафон падтрымкі беларускіх палітзняволеных праз ліставанне. 16 снежня ў 8 гарадах будзем падпісваць паштоўкі, каб адправіць нашу цеплыню і крыху зімовых цудаў за краты.
На бягучы момант у зняволенні несправядліва знаходзіцца больш за 1400 чалавек.
Мы запрашаем усіх, хто хоча падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных, далучыцца да мерапрыемстваў у сваіх гарадах і напісаць лісты з пажаданнямі і падтрымкай. Нашы лісты — сапраўдны падарунак, які можа зрабіць больш светлым дзень беларускіх палітзняволеных.
Месцы правядзення сустрэч
- Варшава, з 12:00 да 16:00, «Free Belarus Center», Mokotowska 24, офіс 64. Вас чакае майстар-класс па маляванні паштовак сумесна з ініцыятывай «Вольныя» (патрэбна рэгістрацыя), а таксама падпісанне паштовак і лістоў зняволеным.
- Гданьск, з 12:00 да 16:00, БКТ «ХАТКА», Miszewskiego 17/307.
- Познань, з 16:30, «Клубакавярня MY», Fredry 5/3a.
- Вільня, з 11:00 да 13:00. Месца дасылаецца пасля рэгістрацыі. Вас будзе чакаць творчая майстэрня + падпісанне паштовак зняволеным.
- Коўна, з 12:00 да 16:00, Bundu, E. Ožeškienės g.
- Львоў, з 18:00, Офіс ДПЧ, вул. Валова 27, дамафон кв. 8.
- Кіеў, з 16:00, Єреванська, 30.
- Турку (Фінляндыя), з 14:00 да 18:00, TYY Kampuskappeli, Rehtorinpellonkatu 4 C.
Калі вы не знайшлі свой горад, але хочаце правесці ў ім сустрэчу, напішыце нам у Instagram.
Калі ў вас няма магчымасці далучыцца да афлайн-сустрэчы, вы можаце пакінуць свае пажаданні ў анлайн-форме.
Таксама вы можаце падтрымаць дзейнасць Майстэрні праз данат*.