Падтрымайце палітвязняў каляднымі бандэролькамі!

Праваабаронцы заклікаюць дасылаць сваім зняволеным калегам-«вясноўцам» ды іншым палітзняволеным калядныя бандэролькі.

Падтрымайце палітвязняў каляднымі бандэролькамі! Фота pikist.com

Падтрымайце палітвязняў каляднымі бандэролькамі! Фота pikist.com

Наперадзе шмат святаў, таму маленькая бандэролька будзе добрым віншаваннем і падтрымкай для вязняў у няволі і створыць святочны настрой. Неабавязкова дасылаць шмат усяго, ім будзе прыемна атрымаць нават некалькі фруктаў.
У бандэроль можна пакласці арэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макарону, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.
НЕ трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе — 30 кг на месяц.
Падтрымаць палітзняволеных «вясноўцаў»:

  •  СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк);

  •  СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца).


Поўны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. Больш навінаў пра вясноўцаў — на сайце freeviasna.org.