Паэт Юлій Ільюшчанка расказаў пра ўмовы ўтрымання на сутках: «Нас фактычна прымусова заражалі»

«Першыя 3-4 дні ў камеры не адчынялі фортку».

photo_2021_02_18_19_36_43.jpg

Паэт Юлій Ільюшчанка выйшаў з СІЗА ў Жодзіне і расказвае пра жудасныя ўмовы ў ізалятары.
«У мяне пацверджаны кавід, а значыць, ён ва ўсіх, хто са мной сядзеў на Жодзіне. Нас фактычна прымусова заражалі.
Першыя 3-4 дні ў камеры не адчынялі фортку, мы проста дыхалі і пацелі як селядцы.
На выхадзе з Жодзіна начальнік не выдаў пастанову, у Кастрычніцкім судзе не выдалі ніякай пастановы, у РАУС не вярнулі тэлефон, і так па крузе.
Хутчэй за ўсё, "забіты" мой тэлеграм. Я проста не магу туды ўвайсці, бо было занадта шмат спробаў ўваходу».