Пакаранне за незалежнасць: больш за $54 000 і 285 сутак. Суды працягваюцца
Сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе.

Праваабаронцы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія адбыліся 24 сутдзеня ці мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
24 студзеня
Мінск, суд Маскоўскага раёна10.30 — Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. (суд за акцыю 20 снежня ў Мінску). Суддзя — Таццяна Мотыль. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).
11.30 — Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску). Вынік — 40 базавых велічынь (1080 рублёў).
Мінск, суд Партызанскага раёна09.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП. (перанос суда на 31 студзеня)
Наваполацк, гарадскі суд10.00 — Парчынскі Яўген, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).
10.30 — Касач Юрый, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).
12.00 — Валяеў Ігар, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).
14.30 — Зуеў Андрэй, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня).
Полацк, суд Полацкага раёна і горада10.00 — Аглушэвіч Святлана, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Аглушэвіч не прыйшла. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.
11.00 – Парчынскі Вячаслаў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Парчынскі не прыйшоў. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна10.00 — Якушкоў Аляксандр, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску 29 снежня)
Віцебск, суд Віцебскага раёна15.00 — Алена Янушкоўская, ч. 1 арт. 23.34 КаАП
27 студзеняМінск, суд Цэнтральнага раёна9.15 — Лявон Баршчэўскі, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе)
Мінск, суд Ленінскага раёна10.00 — Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)
10.00 — Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя — Аляксей Кісляк.
12.00 — Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)
Мінск, суд Партызанскага раёна11.00 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.
Мінск, суд Першамайскага раёна11.00 — Дзіяна Серадзюк, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня ў Мінску).
Гомель, суд Чыгуначнага раёна16.30 — Барыс Анікееў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня).
28 студзеняМінск, суд Мінскага раёна09.15 — Ілля Дабратвор, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)
Мінск, суд Партызанскага раёна09.30 — Вячаслаў Сіўчык, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.
Шклоў, суд Шклоўскага раёна10.00 — Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна 10.00 — Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі ў Віцебску 29 снежня)
Столін, суд Столінскага раёна10.00 — Сяргей Неўдах, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)
29 студзеняМінск, суд Партызанскага раёна09.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Наталля Дзядкова.
30 студзеняМінск, суд Партызанскага раёна10.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Іван Неўмяржыцкі.
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна10.00 —Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 29 снежня)
Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел за заклікі да акцыі 20 снежня.Сябра БСДП Алесь Абрамовіч — за 20 снежня.Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 23 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 114777,5 рублёў (больш за 54000$). 11 чалавек асуджаны агулам на 285 сутак арышту.
spring96.org