Памежная служба адмаўляе ўвядзенне забароны на выезд для мужчын
Памежная служба супакойвае беларусаў, што "не ўводзілася" забарона на выезд з Беларусі для мужчын ад 18 да 60 гадоў.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Дзяржаўнай
памежнай службы.
ДПК піша, што ў дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя адносна забароны на выезд з Рэспублікі Беларусь для мужчын ад 18 да 60 гадоў”.
Таму ДПК зрабіла заяву: “Афіцыйна паведамляем, што дадатковыя абмежаванні ў пропуску асоб і транспартных сродкаў беларускім бокам не ўводзіліся”.
Ну, прынамсі, гэта супакойвае — сёння забарона пакуль “не ўводзілася”.