Павел Усаў: Casus amorali
Павел Усаў: Лягчэй здзяйсняць смяротныя злачынствы, калі ў іх укладваецца "вялікая місія".

Каб апраўдаць уласныя злачынствы лакальнага ўзроўню, адсутнасць элементарнага маральнага стрыжню, разлажэнне чалавечнасці, тэрор і гэтак далей, прыдумляецца барацьба супраць глабальнага зла, піша палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграме.
На фоне гэтай барацьбы забойства нацыі павінна выглядаць неабходнай, вымушанай мерай, а банальныя злачынствы, хлусня і гвалт — подзвігам.
Іншымі словамі, вялікая вайна патрэбная, каб дробныя людцы маглі свабодна і "справядліва", з "чыстым сумленнем" хлусіць, фальсіфікавалі, мучыць. Бо лягчэй здзяйсняць смяротныя злачынствы, калі ў іх укладваецца "вялікая місія".