Павел Усаў: Масква выставіла ЗША і Захаду геапалітычны ўльтыматум

Палітолаг Павел Усаў разважае ў сваім тэлеграме, ці можа неўзабаве з’явіцца расійская ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_1.jpg

Масква выставіла ЗША і Захаду геапалітычны ультыматум. Захад павінен забяспечыць Расіі гарантыі бяспекі.

Калі праз 26 дзён патрабаванні не будуць выкананыя, Масква гатовая да ваенна-тэхнічнага і ваеннага адказу. Адзін з такіх адказаў мае на ўвазе размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі (афіцыйна).

Псіхалагічна Пуцін падвёў рысу: калі Захад не прагнецца, яму давядзецца выканаць пагрозу ў любым фармаце, каб не паказаць, што ён слабак.

Да вайны з Захадам, вядома, не дойдзе, а вось расійскія войскі і ядзерная зброя ў нашай краіне з'явіцца.