Павел Вінаградаў застаецца ў няволі пасля 45 сутак арышту. Абвінавачанне яму пакуль не прад'явілі
Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Святлана.
«Павел Вінаградаў не выйшаў пасля 45 сутак. Затрыманы пакуль
на 72 гадзіны. Абвінавачанні пакуль не прад'явілі», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Святлана Вінаградава.Мяркуецца, што ў дачыненні да блогера і
актывіста завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 367 —
«Паклёп на прэзідэнта».
Паўла Вінаградава затрымалі ў Беразіно 5 ліпеня. У яшчэ майскім сваім паведамленні ў Фэйсбуку хлопец крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 мая. Суд палічыў яго пост заклікам да ўдзелу ў акцыі пратэсту. Спачатку яму далі 15 сутак арышту, а потым дадалі яшчэ 30 сутак.