Пенсіянер, асуджаны за крытыку паправак у Канстытуцыю, выйшаў на волю

68-гадовы пенсіянер з Цярухі Мікалай Віцікаў выйшаў на волю 28 чэрвеня, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

photo1654602387.jpg


Віцікаў атрымаў 8 месяцаў пазбаўлення волі па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, нагадвае REFORM.by.

Пенсіянера затрымалі ў студзені гэтага года. Мужчына адправіў у раённую газету «Маяк» свае развагі аб Усебеларускім народным сходзе. Рэдакцыя не апублікавала ліст чытача, але выпусціла пра яго калонку за подпісам Лідзіі Нікіфаравай, у якой зварот Віцікава называлі «банальнай таннай правакацыяй з мэтай прыцягнення ўвагі да сваёй персоны», а таксама выяўлялася задавальненне ад таго, што «сельскім правакатарам» цяпер займаюцца следчыя органы.

Следчыя кваліфікавалі ліст 68-гадовага пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

У выніку суддзя Аляксандр Зінчук асудзіў Віцікава на 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «замах на распаўсюд недакладнай, абразлівай.... інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў...»