За ліст у раёнку пра змены ў Канстытуцыі 68-гадовага пенсіянера асудзілі на васем месяцаў калоніі
У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля вынеслі прысуд жыхару вёскі Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 КК.

Падставай для затрымання паслужыў ягоны ліст у раённую
газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю, нагадваюць праваабаронцы. Следчыя кваліфікавалі
ліст 68-гадовага пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне
сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Затым
абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
У выніку суддзя Аляксандр Зінчук асудзіў Віцікава на 8
месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «замах на распаўсюд
недакладнай, абразлівай.... інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў...
».