Петыцыю супраць «100 даляраў за выезд» падпісалі ўжо болей за 7000 чалавек

Ідэя збору подпісаў супраць 100-даляравага выязнога мыта прыйшла ў галаву каардынатару ініцыятывы «Хрысціянскі рух» Аляксею Шэіну. Нагадаем, у мінулую суботу Лукашэнка прапанаваў увесці такі збор з тых, хто выязджае з Беларусі на закупы ў суседнія краіны.



petition.jpg

Шэін размясціў сваю петыцыю на імя Лукашэнкі на анлайн-пляцоўцы Change.org.
За два дні супраць новай ініцыятывы падпісалася ўжо 7 243 чалавека.
«З улікам узроўню заробкаў у Беларусі, асабліва ў раённых гарадах і вёсках, сума дадзенай пошліны разам з коштам шэнгенскай візы робяць практычна недаступным выезд большай часткі грамадзян Беларусі за мяжу», — гаворыцца ў петыцыі.
Аляксей Шэін лічыць, што такое мыта парушае Канстытуцыю і шэраг міжнародных канвенцый.
«Мы лічым, што дадзеная ідэя ўшчамляе права на свабоду перамяшчэння», — гаворыцца ў петыціі.
Дарэчы, сёння віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч заявіў, што пытанне пра мыта «плануецца адпрацаваць на працягу бліжэйшага месяца — паўтара».
nn.by