Ладуцька пра выязную пошліну: «Гэта будзе падатак на грамадскі транспарт»

Сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сустрэўся з журналістамі, каб абмеркаваць набалелыя пытанні. Ён цалкам ухваліў увядзенне пошліны для тых, кота едзе за пакупкамі за мяжу. «Мы няпроста зарабляем, нам няпроста даюцца магчымасці па стварэнні інфраструктуры горада», — патлумачыў сваю пазіцыю мэр.



buzina.jpg

У агародзе бузіна...
З асабістага вопыту Мікалай Ладуцька прывёў адзін выпадак, калі рабіў пакупкі за мяжой:
«Я быў на чэмпіянаце свету, калі там галасаванне было за Рэспубліку Беларусь у Швейцарыі. Калі там ішоў чэмпіянат свету, мы галасавалі за Рэспубліку Беларусь, я быў ​​у складзе дэлегацыі. Побач з гасцініцай, дзе мы жылі, быў гандлёвы цэнтр. Я пайшоў — ужо ж не хлопчык, дарослы мужчына, які разумее жыццё і да гэтага многае бачыў, — пайшоў у гэты гандлёвы цэнтр паглядзець.
Я на што звярнуў увагу: у іх там стаяла кава Nescafe, якую робяць у Швейцарыі, — 3-4 гатунку. Гарбаты стаяла значна менш, чым стаяла ў нас. Гэта значыць, у Швейцарыі паўсталі нейкія ўнутраныя самаабмежаванні. Кожная краіна рэгулюе эканамічныя адносіны. Няма такой краіны, якая б гэтым не займалася. У кожнай краіне ёсць элемент патрыятызму ў адносінах да ўласных тавараў. Тавары, якія я ўбачыў у тым гандлёвым цэнтры, былі розныя. У большай ступені ўласнай вытворчасці».
«Падатак [пошліна для тых, хто едзе за пакупкамі за мяжу. —  заўв. Onliner.by] — гэта таксама ж прадыктавана інтарэсамі большасці. Не ўсе з'язджаюць кудысьці... Таму гэта не з'яўляецца ушчамленнем. Калі гэта будзе, гэта не будзе з'яўляцца ушчамленнем мільёнаў грамадзян. А гэта будзе дадатковы падатак на грамадскі транспарт, я б так сказаў. У нас самы танны грамадскі транспарт, калі браць на ўсёй тэрыторыі ад Далёкага Усходу да Францыі... Але рашэння ж няма, цяпер рана казаць так, не так. Але як прапанова да народу гэта прагучала», —  сказаў Мікалай Ладуцька.
dengi.onliner.by