Польшча абяцае жорсткі адказ з-за прысуду журналістцы TVP
Сёння раніцай, 4 жніўня, МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага РБ з нагоды прысуду, вынесенага журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай.
![Ірына Слаўнікава. Малюнак politvyazynka Ірына Слаўнікава. Малюнак politvyazynka](/img/v1/images/slaunikava_politvyazynka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ірына Слаўнікава. Малюнак politvyazynka
Польскі бок выказвае рашучы пратэст і патрабуе вызвалення журналісткі TVP, а таксама іншых людзей, якія незаконна пазбаўленыя волі ў Беларусі, у тым ліку і Анджэя Пачобута, паведамляе Польскае радыё.
Ірына Слаўнікава асвятляла пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Разам з мужам Аляксандрам Лойкам яе затрымалі ў кастрычніку 2021 года ў мінскім аэрапорце.
Учора, 3 жніўня, падчас закрытага судовага працэсу Ірыну Слаўнікаву прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) і ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Журналістку TVP судзіў Мікалай Доля, які разглядаў у тым ліку і «справу Ціханоўскага». Ён вырашыў асудзіць Ірыну Слаўнікаву да 5 гадоў калоніі — прытым, што пракурор прасіў для яе толькі 4 гады зняволення.
![Яўгенія Доўгая: Пра нашых жанчын-палітвязняў трэба крычаць на ўвесь свет Яўгенія Доўгая: Пра нашых жанчын-палітвязняў трэба крычаць на ўвесь свет](/img/v1/images/opera_snimok_2022_08_03_174606_www.polskieradio.pl.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На прысуд адгукнуўся таксама прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які даручыў польскаму МЗС прадумаць рашучы адказ: «Свабода прэсы, слова і бесперашкоднае права на выказванне свайго меркавання з'яўляецца падставовымі». Ён сказаў, што прысуд журналістцы — гэта абсалютны скандал, парушэнне ўсіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і журналісцкіх стандартаў. «Гэты непрымальны прысуд сустрэне рашучую рэакцыю Польшчы на міжнароднай арэне», — заявіў Матэвуш Маравецкі.