Прадпрымальніца Таццяна Аляхновіч страціла прытомнасць у зале суда
23 чэрвеня павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па
пратаколах, складзеных Мінгандлем па выніках праведзенай праверкі ў кафэ Таццяны Аляхновіч.
Прадпрымальніцы ставілася ў віну парушэнне ч.ч. 1,
2 арт. 12.17
КаАП — парушэнне правілаў гандлю і рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам
захоўвання.
Мужа
Таццяны Артура выдалілі з пасяджэння практычна адразу — ён паспрабаваў
растлумачыць Таццяне словы суддзі, якая казала вельмі хутка, дзяўчына яе не
разумела. Праз
пару хвілін з кабінета папрасілі і маму Таццяны.
Суддзя,
па словах Артура, гаварыла з Таццянай «на падвышаных танах»: «Я сядзеў за
дзвярыма і выразна чуў усё, што кажа суддзя».
«Потым
Таццяна сказала, што ёй дрэнна і папрасіла прысесці, суддзя сказала ёй «не». Ёй
яшчэ задавалі пытанні, і Таццяна сказала, што ёй зусім дрэнна, папрасілася
выйсці на 5 хвілін на свежае паветра. Суддзя
сказала «не». Потым ёй выклікалі
хуткую. Хуткая
прыехала, але нас не пускалі ў кабінет, — пераказвае Артур словы сваёй жонкі. —
Спачатку там ўсё супакоілася, а потым Таня зноў пачала крычаць: «Не біце мяне».
Па
словах Тані, яны думалі, што яна прыкідваецца. У
яе рукі і ногі анямелі, яны ёй аплявухі давалі па твары, каб прыйшла ў сябе. У яе
сінякі на руках, на галаве шышка».
Пасля
гэтага ў кабінет увайшла мама дзяўчыны і запатрабавала выклікаць іншых лекараў.
«Прыехала
іншая брыгада, усё было нармальна, яны паднялі Таню, дапамаглі сесці ў машыну і
павезлі ў шпіталь", — распавёў Артур.
Невялікае
кафэ Таццяны размяшчалася ў гандлёвым цэнтры аўтазапчастак на вуліцы
Ляшчынскага. Там
можна было купіць гарачыя напоі і што-небудзь перакусіць. У маі ўстанову прадалі. Чаму? Пра гэта ў артыкуле
Мінгандлю супраць кавярні: працяг канфлікту
Пра тое, як праходзіла праверка ў кафэ Таццяны можна прачытаць і паглядзець у артыкуле
Дзяржава ставіцца да нас, як да жывёлаў (+відэа)