Пракурор запрасіў для гарадзенца 16 гадоў калоніі. Паглядзіце, колькі даў суддзя

16 лістапада паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса асудзілі 32-гадовага жыхара Гродна Сяргея Нялепку. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_12_06_15_22_06.jpg

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 309 («Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў сувязі»);

ч. 2 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»);

арт. 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»);

ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»);

ч. 1 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»);

ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»);

ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»);

ч. 2 арт. 366 («Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»);

арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся дзевяцю гадамі калоніі.

Сяргея Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. На камеру мужчына сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх ён «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі». У снежні КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.