Удзельнічаў у пратэстах, потым на яго ціснуў КДБ. Як загінуў палкоўнік Вараб'ёў, камандзір 61-й авіябазы
На мінулым тыдні прыйшло паведамленне пра самагубства палкоўніка ў адстаўцы Юрыя Вараб'ёва, былога камандуючага 61-й знішчальнай авіябазай у Баранавічах. Як паведамляе «Н*ша Ніва», жыхары горада даюць выключныя характарыстыкі нябожчыку і расказваюць пра перыпетыі апошніх гадоў ягонага жыцця.
![photo_2022_12_02_130828_iv3ix.jpeg photo_2022_12_02_130828_iv3ix.jpeg](/img/v1/images/photo_2022_12_02_130828_iv3ix.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вараб'ёў
належаў да вышэйшай касты авіятараў — быў лётчыкам-выпрабавальнікам. З 2007 па
2011 год кіраваў 61-й знішчальнай авіябазай. Меў званне палкоўніка.
Упершныю ў
гісторыі Беларусі, разам з падпалкоўнікам Анатолем Марозам, у 2007-м пасадзіў
Су-27УБМ1 на ўчастак аўтадарогі Мінск — Брэст, што лічылася дасягненнем у
пілотным майстэрстве.
Таксама
Вараб'ёў кіраваў ветэранскай арганізацыяй авіябазы і штогод выступаў перад
дзейнымі афіцэрамі.
Асаблівым
яго абавязкам было выступаць 30 жніўня перад калектывам беларускіх баявых
лётчыкаў — у гэты дзень у 2009-м годзе, калі Вараб'ёў кіраваў авіябазай, у
польскім Радаме загінулі ў катастрофе двое выхадцаў з часці на Су-27УБМ,
Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.
Марфіцкі
быў начальнікам 61-й авіябазы да Вараб'ёва, а Вараб'ёў быў яго намеснікам і
пайшоў на павышэнне пасля таго, як Марфіцкага перавялі на начальніка ўпраўлення
авіяцыяй і войскаў СПА Мінабароны. Яны былі вельмі блізкія.
Але апошні
раз, калі раёнка згадала Вараб'ёва як выступоўцу перад калектывам, быў 30
жніўня 2019-га. Яго фота з матэрыяла пра жалобныя мерапрыемствы да 10-й
гадавіны трагедыі з сайта «Нашага Края» і з сайта Баранавіцкага гарвыканкама ў
наступным выдалілі.
У 2022-м Юрыя Вараб'ёва не запрасілі на сустрэчу з
калектывам па факце гадавіны смерці яго папярэдніка і сябра.
На два гады палкоўнік выпаў з інфармацыйнай прасторы і
вярнуўся ў яе толькі па факце сваёй заўчаснай смерці, самагубства (Вараб'ёў быў
паляўнічым).
![Абраза Лукашэнкі: чарговае затрыманне У Баранавічах за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуску, якая жыве ў Андоры, але прыехала на радзіму](/img/v1/images/__fb1_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Чаму так выйшла?
Як стала вядома, да трагедыі прывёў збег абставін,
характэрны для сучаснай Беларусі.
Палкоўнік Вараб'ёў блізка да сэрца прыняў падзеі 2020-га і
актыўна ўключыўся ў рух супраць беззаконня і лукашызму.
«Як старшыня ветэранскай арганізацыі, ён агітаваў лётчыкаў выходзіць на дэманстрацыі. Удзельнічаў у іх сам. Вядома, што некаторыя, прынамсі ветэраны авіябазы, афіцэры ў адстаўцы, выходзілі на маршы ў белых кашулях. Вараб'ёў актыўна пісаў каментарыі наконт дзеянняў лукашэнкаўцаў у гарадскіх чатах і пабліках», — нам абазнаныя.
З разгулам рэакцыі Вараб'ёву пачалі прыпамінаць яго ўчынкі. Мужчыну выгналі з работы на авіязаводзе, дзе ён працаваў пасля сыходу на пенсію з авіябазы.
«На авіязаводзе ў прынцыпе разгарнулася вялікае паляванне на
ведзьмаў. Работнікаў канвеерам адпраўлялі да аператыўнікаў КДБ, якія праводзілі
допыты з запісам на відэа. Калі чалавек у нечым сазнаваўся, то тут жа яго
прымушалі каяцца за свае ўчынкі, у духу ГУБАЗіКа, толькі без публікацыі.
Наколькі мне вядома, Вараб'ёў таксама гэтую гісторыю праходзіў», — дадаюць
абазнаныя.
Таксама нам вядома, што апошнім часам КДБ зноў пачаў
праяўляць інтарэс да Вараб'ёва.
«Ён, дарослы чалавек, лётчык-прафесіянал, якога клікалі да
сябе выступаць разам з імі «Рускія віцязі», калі гэта яшчэ не было ганебным
(група вышэйшага пілатажу УС РФ), і якім ён адмовіў. Камандзір знішчальнай
часці. Палкоўнік.
А цяпер фактычна спецслужбы перакрэслілі ўсё яго жыццё:
закляймілі ў калектыве лётчыкаў, нагаворвалі, працяг сяброўства з ім калі не
забараняўся наўпрост, то не вітаўся.
Выгналі з работы, ён атрымаў таўро і нікуды не мог у горадзе
ўладкавацца, яго не бралі. А ісці месці вуліцы для лётчыка-выпрабавальніка… Ну
вы разумееце», — выказвае здагадку аб прычынах самагубства знаёмы з сітуацыяй.
Паводле наяўнай інфармацыі, двое дарослых сыноў Вараб'ёва
ўжо некаторы час жывуць у эміграцыі. Пачатак вайны яны заспелі ў Кіеве.
У палкоўніка засталася дачка, якая жыве ў Беларусі.