Пратасевіч пацвердзіў, што яго дапытвалі следчыя «ЛНР»
Арыштаваны пры экстранай пасадцы ў Мінску рэйса Ryanair блогер Раман Пратасевіч пацвердзіў, што яго дапытвалі ў Мінску следчыя так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Страна.ua.
![flagdnr600.jpg flagdnr600.jpg](/img/v1/images/flagdnr600.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры гэтым блогер адзначыў, што «я афіцыйна ніякіх паказанняў не даваў».
«Я сказаў
так: «Калі ў вас ёсць нейкія пытанні, вы можаце спытаць, але ніякіх ні
паказанняў, ні распісвацца ў вашых паперах я не буду», — сказаў Пратасевіч.Нагадем, што раней Украіна негатыўна ставілася да магчымых кантактаў арыштаванага журналіста з прадстаўнікамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР". Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба наўпрост паабяцаў Аляксандру Лукашэнку
«зрабіць балюча» ў выпадку візіту сепаратыстаў у Мінск.