Праваабаронцы прызналі палітвязнем былога тэлевядоўцу Дзмітрыя Семчанку
Дзмiтрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ.

У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай, асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пазней стала вядома, што
супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ («Распальванне
сацыяльнай варожасці»). Дадзены артыкул прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
На гэты час у Беларусі 1441 палітвязень, але насамрэч зняволеных паводле палітычных матываў значна больш.
