Рада па правах чалавека ААН збірае звесткі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Апублікаваная просьба падаць матэрыялы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі для дакладу Спецыяльнага дакладчыка аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека
![marsz_herojau_1.jpg marsz_herojau_1.jpg](/img/v1/images/marsz_herojau_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 44/19 Рады па правах чалавека прапануе дзяржавам, установам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, спецыялізаваным агенцтвам і звязаным з імі арганізацыям, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям і нацыянальным праваабарончым інстытутам унесці ўклад у яе маючы адбыцца пісьмовы даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. У дадатак да агульнага агляду сітуацыі з правамі чалавека, у гэтым годзе таксама будзе вітацца прадстаўленая інфармацыя аб праве на адукацыю.
Пісьмовыя матэрыялы павінны быць адпраўлены ў электронным выглядзе, у фармаце Word, на адрас электроннай пошты: sr-belarus@ohchr.org з копіяй на: vatabekian@ohchr.org, з названай тэмай ліста «Рэзалюцыя Рады па правах чалавека 44/19». Дакумент павінен быць не большы за 5 старонак. Матэрыялы неабходна падаць не пазней за 19 лютага 2021 года. Пісьмовыя дакументы павінны быць прадстаўлены выключна на англійскай, рускай ці беларускай мовах.