Раскулачванне? Судзіць завочна будуць не толькі апанентаў рэжыму, але і эміграваўшых бізнесоўцаў

У Беларусі набывае моц трэнд на завочныя суды над тымі, хто пакінуў краіну. 

_prakuratura_minska__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Дагэтуль такой формай пераследу пагражалі апанентам рэжыму, якія эмігравалі з меркаванняў бяспекі. Аднак пасля сустрэчы 29 лістапада Лукашэнкі са старшынёй Следчага камітэту Дзмітрыем Гарой выявілася, што новаўвядзенне ўзгоднена і ў дачыненні да іншай катэгорыі беларусаў — фігурантаў эканамічных спраў. 

— Узгодненая пазіцыя з кіраўніком дзяржавы адносна накіравання ў суд у парадку спецыяльнай вытворчасці і крымінальных спраў не экстрэмісцкай накіраванасці, а ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы, нанёсшы велізарную шкоду і грамадзянам, і дзяржарганізацыям. І ў якіх засталіся тут даволі вялікія актывы, якія дазволяць кампенсаваць гэты ўрон. У гэтым кірунку таксама будзем працаваць, — заявіў кіраўнік СК.

Улічваючы, што з эканамічным артыкулам (напрыклад, аб нясплаце падаткаў) зараз могуць прыйсці да любога бізнесоўца, у выпадку спецвытворчасці заводзіць справы змогуць і супраць прадпрымальнікаў-рэлакантаў. Далей усё проста — завочны суд паводле тэлефоннага права і канфіскацыя актываў, нерухомасці і іншай маёмасці.