Сайт ex-press.by заблакаваў Мінінфарм

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт рэгіянальнага выдання ex-press.by, на якім публікуюцца навіны Барысава і Жодзіна.

ex_press.png

Сайт перастаў адкрывацца сёння з 14.00 гадзін.

Выданне звязалася з тэхпадтрымкай правайдэра. Там рэдакцыі патлумачылі, што сайт заблакаваны на падставе рашэння Мінінфарму. Прычыны блакавання выданне не ведае.