Партал Тribunа.cоm, які піша пра спорт, прызналі «экстрэмісцкім»
Спартовы інтэрнэт-партал Тribunа.cоm прызнаны «экстрэмісцкім». Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаныя ягоныя сацсеткі і мабільны дадатак
Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.
Павеламляецца, што такое рашэнне сёння, 6 жніўня, вынес суд Чыгуначнага раёна Віцебска па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК.
«Акрамя асноўнага інтэрнэт-рэсурсу, у спіс забароненых патрапілі Telegram-канал "Тribunа.сом Беларусь", аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook. Twitter, Вконтакте, а таксама мабільныя праграмы для смартфонаў».
МУС тлумачыць рашэнне пра прызнанне партала «экстрэмісцкім» тым, што «адміністратары суполак размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці».