Севярынца зноў аштрафавалі за салідарнасць з Пальчысам
Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Блізнюк Ю.А. асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца да чарговага штафу ў 50 базавых адзінак (1050 рублёў) за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам 18 кастрычніка.

Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Блізнюк
Ю.А. асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца да
чарговага штафу ў 50 базавых адзінак (1050 рублёў) за акцыю салідарнасці з
блогерам Эдуардам Пальчысам 18 кастрычніка.
Віна Паўла Севярынца ў судовай пастанове сфармуляваная так:
"Дзеянні Севярынца П.К. выявіліся ў
сумеснай прысутнасці ў ліку іншых грамадзян па вышэйпаказаным адрасе, утрыманні
ў руках бел-чырвона-белага сцяга, выкрыкванні лозунгаў".

— Думаю, калі гэтых
"суддзяў" будуць саміх судзіць за беззаконне часоў дыктатуры — ніхто
не будзе прыходзіць пад вокны з лозунгамі салідарнасці і сцягамі, — выказаў
прэс-службе БХД меркаванне адносна прысуду Севярынец.

Нагадаем, сябры БХД актыўна ўдзельнічалі ў шматдзённай акцыі
пратэсту супраць закрытага суда над Эдуардам Пальчысам 14–25 кастрычніка.