Сілавікі затрымалі музыкаў — удзельнікаў «Еўрабачання»
Затрыманыя ўдзельнікі гурта «Litesound» Дзмітрый і Уладзімір Каракіны. У 2012 годзе яны прадстаўлялі Беларусь на «Еўрабачанні».

Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў «палоннае» відэа з музыкамі. Дзмітрыю і Уладзіміру Каракіным ставяць у віну ўдзел у пратэстах 2020 года, «удзел у незаконных маршах з перакрыццём дарог», «заклікі і агітацыю ў сацыяльных сетках» і супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі арганізацыямі». Музыкаў затрымлівалі супрацоўнікі САХРа.
Нагадаем, 30 ліпеня 2020 года гурт «Litesound» выступіў на ўзгодненым з уладамі мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. У кастрычніку таго ж года іх канцэрт у Мінску адмянілі — спаслаліся на прызначанае на той час у зале «ўрадавае мерапрыемства».
«Litesound» — рок-гурт, які стварылі браты Дзмітрый і Уладзімір Каракіны ў Мінску ў 2005 годзе. У 2012 годзе яны выступалі ад Беларусі на «Еўрабачанні».