Следчы камітэт заявіў, што загінулы Дзмітрый Усхопаў меў у крыві шмат алкаголю і наркатычнае рэчыва

Следчы камітэт паведаміў, што выявіў вялікую канцэнтрацыю этылавага спірту ў крыві Дзмітрыя Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч у шпіталі ў Рэчыцы.

Загінулы Дзмітрый Усхопаў

Загінулы Дзмітрый Усхопаў


Канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві Дзмітрыя Усхопава, які памёр навагоднюю ноч у шпіталі ў Рэчыцы, склала 4,3 праміле, паведамляе СК.
Такая канцэнтрацыя адпавядае больш чым бутэльцы гарэлкі. Пры Усхопаве, паводле версіі следчых, быў знойдзены пакецік з марыхуанай. «Аналагічнае рэчыва» нібыта выяўлена і ў мачы памерлага, а пры аглядзе яго мабільнага тэлефона знойдзена перапіска з інтэрнет-крамай продажу наркотыкаў.
«Устаноўлена, што малады чалавек з'яўляўся фігурантам крымінальнай справы аб прычыненні цялесных пашкоджанняў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці», — заявіў СК.