Спецдакладчык ААН па Беларусі: Пакуль гэты чалавек пры ўладзе, не бачу паляпшэння сітуацыі
Спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын выказала сваю падтрымку беларускім палітычным зняволеным і незалежным журналістам Кацярыне Барысевіч, Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Фота reform.by
— Усе справы
супраць гэтых людзей — гэта бязмежжа, — цытуе Анаіс Марын «Белсат». — А калі гэта тычыцца журналістаў — гэта
проста цынізм, бо ўсім вядома, што гэтыя людзі проста выконвалі сваю працу і
асвятлялі сітуацыю, як яна ёсць. Яны ні ў якім разе не былі звязаныя з
арганізацыяй мірных сходаў.
Нагадаем, што працяг судовага працэсу над Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай адбудзецца заўтра.