«Спіс экстрэмістаў» сёння зноў маштабна папоўнілі
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 178 чалавек. Цяпер у ім 2059 чалавек.

Паліна Шарэнда-Панасюк
25 лістапада МУС чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Большая частка з іх — асуджаныя паводле арт. 342 і арт. 69 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне». У Спіс уносяць сем'ямі і цэлымі рэгіёнамі: у сённяшнім абнаўленні ажно 36 бабруйчан.


Так, у спіс трапілі палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант «справы карагодаў» Данііл Чамаданаў, другі раз у спіс унеслі асуджанага Андрэя Маслава — студэнта, які «хацеў дапамагаць Украіне», асуджаную да «хатняй хіміі» керамістку Наталлю Карнееву.