Старшыня стачкама «Гродна Азот» Юрый Рававы з'ехаў у Польшчу

Па даных Дзяржпагранкамітэта, Юрый Рававы перасёк мяжу 24 жніўня ў 19.36. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве, паведамляе hrodna.life.

jurij_rovovoj_azot_protest_1908_23.jpg


Юрый Рававы 7 гадоў працуе на "Гродна Азот". У жніўні 2020 ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах і заўважыў там парушэнні. Пасля выбараў ён стаў лідарам страйкавага руху і ініцыяваў стварэнне страйкавага камітэта на прадпрыемстве. Ён жа стаў старшынём страйкаму.


19 жніўня рабочыя "Азоту" заявілі, што збіраюцца пачынаць страйк і спыняць некаторыя цэхі. Прадстаўнік аднаго з цэхавых стачкамаў Вадзім Венскі патлумачыў, як менавіта будзе праходзіць прыпынак.
Раніцай 21 жніўня ў адным з мэсэнджараў з'явіліся паведамленні ад Рававога пра спробу ягонага затрымання каля інтэрната. У выніку Юрыя не затрымалі, яму дапамаглі пазбегнуць гэтага калегі.
На рабочых, якія былі гатовыя страйкаваць, ціснулі праз публікацыі ў карпаратыўным выданні "Гродзенскі хімік": з'явіліся звароты калег з Беларусі і Бярдзянска, жыхароў Гомельскай вобласці і калектываў прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія заклікалі не ўдзельнічаць у страйку.
Па словах Рававога, адміністрацыя прадпрыемства таксама пачала ціснуць на рабочых. Сам Юрый пасля спробы яго затрымання пад інтэрнатам хаваўся два дні, а потым вырашыў з'ехаць з краіны.
У выніку страйк на «Гродна Азот» так і не пачалася.