Студэнта, затрыманага ў дэканаце БДУ, пакаралі 15-сутачным арыштам
22-гадовы Ілля Сіўцоў — студэнт юрфака БДУ, якога за апошнія два тыдні ўжо двойчы затрымлівалі. 22 снежня хлопца асудзілі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
Першае затрыманне
адбылося 13 снежня. Тады з ім сілавікі запісалі «пакаяльнае відэа»,
на якім ён кажа, што падпісаны на «экстрэмісцскія» каналы,
рэгістраваўся ў плане «Перамога», удзельнічаў у масавых беспарадках у
жніўні 2020 года, а таксама быў назіральнікам на выбарах.
Суд пакараў Сіўцова 6 суткамі. Праз два дні пасля вызвалення з Акрэсціна, 21 снежня, хлопца выклікалі ў дэканат БДУ, каб ён напісаў тлумачальны ліст. Але на выхадзе Іллю зноў затрымалі сілавікі.
У судзе Маскоўскага раёна над студэнтам учора, 22 снежня, прайшоў суд. Справу па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў») разглядаў суддзя Сяргей Кацар. Вынік — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.