Суд прызнаў незаконным страйк шахцёраў «Беларуськалію»

У Мінскім абласным судзе 11 верасня разгледзелі пазоў аб’яднання «Беларуськалій» да страйкаму прадпрыемства. Суддзя Валянціна Караткевіч падтрымала пазоў «Беларуськалію» і прызнала забастоўку незаконнай, паведамляе Радыё Свабода.

9691c6ea_74a8_4bbd_a802_69f8bc9716b8_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg


У рашэнні суда сказана, што страйк прызнаны незаконным на ўвесь яго час. Прадстаўніца юрыдычнай службы Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Марына Дубоўская сказала карэспандэнту Свабоды, што яшчэ не прынятае рашэнне, ці будзе пастанова суду абскарджана. «Яшчэ чакаем тэксту пастановы суду, толькі тады будзе вырашацца, што далей», — сказала юрыст НПГ.
У рашэнні суда адзначаецца, што асобныя працаўнікі «Беларуськалію» працягваюць страйкаваць.
Падчас суда заслухалі былога старшыню страйкаму Сяргея Шыца. Другі сустаршыня страйкаму Анатоль Бокун адбывае адміністрацыйны арышт.
Паводле Сяргея Шыца, у пачатку забастоўкі 17 і 18 жніўня страйкам прадстаўляў інтарэсы ад 6 да 7 тысяч працаўнікоў «Беларуськалію». Страйкавы камітэт сфармуляваў і перадаў кіраніцтву кампаніі ў асноўным палітычныя патрабаванні, сярод якіх адстаўка Аляксандра Лукашэнкі і прыцягненне яго да адказнасці за фальсіфікацыю выбараў.
Але ў наступныя дні рашучасць шахтароў знізілася. Сяргей Шыц палічыў страйк бесперспектыўным і выйшаў са страйкаму.
18 і 19 жніўня сталі збіраць інфармацыю пра колькасць ахвочых далучыцца да страйку. «Ад руднікоў прыязджалі прадстаўнікі, яны казалі пра такую колькасць», — сказаў Сяргей Шыц. Але, паводле яго, агульнага сходу ўсіх працаўнікоў «Беларуськалію» і таемнага галасавання не было.
Былы сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Сяргей Шыц расказаў пра сход каля офісу аб’яднання 14 жніўня, з якога пачаўся страйк.

Прадстаўнік стачкаму Сяргей Шыц (злева) з адвакатам

Прадстаўнік стачкаму Сяргей Шыц (злева) з адвакатам


Паводле Сяргея Шыца, прычынай сходу людзей, і не толькі працаўнікоў аб’яднання, сталі вынікі выбараў і гвалт супраць пратэстоўцаў.
«Людзей абурылі факты гвалту міліцыі. Тое, што і ў нас у горадзе хапалі людзей, білі іх без усялякіх прычын. На сходзе вылучалі толькі палітычныя патрабаванні, магу іх пералічыць», — сказаў Сяргей Шыц, але суддзя Валянціна Караткевіч яго спыніла.
Сяргей Шыц згадаў, што патрабаванні на сходзе агучыў Анатоль Бокун, які запатрабаваў, каб цягам двух дзён на іх былі атрыманыя адказы. Аднак пасля выходных нічога не змянілася і, з словаў Сяргея Шыца, працаўнікоў «Беларуськалію» гэта яшчэ больш абурыла.
«Людзей зразумелі, што іх не пачулі, тады і пачаліся размовы пра страйк, стыхійна пачалі фармавацца страйкамы на рудніках.
«Прыходзілі людзі і падпісваліся за тое, каб страйкаваць. Таксама галасавалі за страйкам, абіралі ў страйкам па 2 чалавекі ад рудніка», — згадаў Сяргей Шыц.

Прадстаўнікі адміністрацыі «Беларускалію» знаходзяцца на пасяджэнні ў медычных масках

Прадстаўнікі адміністрацыі «Беларускалію» знаходзяцца на пасяджэнні ў медычных масках


«Ад пачатку былі толькі палітычныя патрабаванні, але потым прыйшла інфармацыя, што адміністрацыя ў адказ на страйк збіраецца прыпыняць дзеянне калектыўнай дамовы, і таму мы ўключылі ў спіс патрабаванняў і захаванне калектыўнай дамовы», — згадаў Сяргей Шыц. Ён паведаміў, што а 18-й гадзіне 17 жніўня ў Салігорску адбыўся шматлюдны сход, на якім ён зачытаў пратакол аб стварэнні страйкаму і пералічыў патрабаванні. «Шмат людзей далучаліся і там, ставілі подпісы», — сказаў Сяргей Шыц.
Паводле Сяргея Шыца, 18 жніўня ён пабачыў, што ўдзельнікаў страйку стала менш.
А 14-й гадзіне Сяргей Шыц з паплечнікамі са страйкаму прыехаў да генеральнага дырэктара «Беларуськалію» Івана Галаватага, каб перадаць яму пастанову камітэту аб страйку з пералікам патрабаванняў, але дырэктара на працы не было. Толькі ўвечары Анатоль Бокун на прадпрыемстве перадаў Івану Галаватаму гэтыя рашэнні. Пазней Бокун перадаў Шыцу адказ дырэктара — іхны страйк незаконны.
«Былі цяжкія дні, людзі не ведалі, што далей рабіць. У выніку мы дзейнічалі як кляпан, каб не разарвала гэтую судзіну», — сказаў пра тыя дні Сяргей Шыц.

9d396edd_2d65_401e_9284_27f5d823c220_w650_r0_s.jpg

У судзе 
Суддзя спытала, ці карэктаваліся патрабаванні страйкаму. Паводле Сяргея Шыца, на адным з пасяджэнняў страйкаму 18 ці 19 жніўня гучала прапанова адысці ад палітычных патрабаванняў.
«Шмат чаго прапаноўвалі, але заставалася патрабаванне спыніць генацыд супраць людзей», — сказаў Сяргей Шыц.
Паводле Сяргея Шыца, увайсці ў страйкам яго прасілі калегі з працы. А 17 жніўня на паседжаньні ў офісе Незалежнага прафсаюзу гарнякоў ён сам прапанаваў абраць адразу двух сустаршыняў, што і зрабілі, абраўшы сустаршынямі страйкаму яго і Анатоля Бокуна.
Але ўжо праз два дні, 19 жніўня, як кажа Сяргей Шыц, ён убачыў, што страйк не мае пэрспэктываў, людзі пачалі выходзіць на працу, і на наступны дзень ён папрасіў выключыць яго са страйкаму.
«А ўжо 21 жніўня я прыйшоў да свайго кіраўніка і сказаў, што гатовы далей працаваць», — сказаў Сяргей Шыц. Ён паведаміў, што на «Беларуськаліі» да яго захадаў не прымалі, але ў міліцыі з ім размаўлялі.