«Сумленныя людзі» заклікаюць да страйку 1 верасня
Таксама прадстаўнікі ініцыятывы заклікаюць прыйсці і падтрымаць працаўнікоў найбольш буйных страйкуючых заводаў. Ролік з прапановамі апублікаваў у сваім тэлеграме тэлеканал «Белсат».
У відэазвароце прадстаўнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» адзначаюць, што ўлады не выканалі ніводнае патрабаванне грамадскасці: не правялі сумленныя выбары, не вызвалілі палітвязняў, не заявіл і ніводнай крымінальнай справы па факце катаванняў падчас мірных пратэстаў.
На думку «Сумленных людзей», адзіным эфектыўным спосабам для мірнага дыялога з уладамі застаецца забастоўка. Яны выказваюць салідарнасць з усімі страйкоўцамі Беларусі і 1 верасня збіраюцца зладзіць самую буйную і масавую забастоўку ў гісторыі Беларусі. Яны заклікаюць усіх праявіць салідарнасць і прыппыніць працу на адзін дзень.
«За адзін дзень нікога не звольняць, тымі больш усіх. Але вы пакажаце, як шмат сярод вас тых, хто гатовы пратэставаць не толькі на словах», — гаворыцца ў роліку.
Людзям прапануюць сабрацца заўтра ў 12.00 каля прахадных галоўных прадпрыемстваў, дзе адбываюцца страйкі. Людзям прапануюць браць з сабой плакаты, стужкі і кветкі, Канстытуцыю і Працоўны кодэкс, а таксама чытаць вершы пра працоўных.