TeamViewer спыняе дзейнасць у Беларусі і Расіі

Кампанія-вытворца праграмнага забеспячэння TeamViewer заявіла, што цалкам спыняе дзейнасць у Расіі і Беларусі з-за ваеннай агрэсіі РФ ва Украіне.

teamviewer.webp

"Мы вырашылі цалкам спыніць усялякую дзелавую актыўнасць у Расіі і Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце кампаніі, і дадаецца: "Акрамя захавання ўсіх міжнародных санкцый і неадкладнага спынення новага бізнесу, мы таксама не працягваем ніякіх кантрактаў з кліентамі з Расіі або Беларусі".

У кампаніі паведамілі, што існуючыя падпіскі, якія не падпадаюць пад дзеянне санкцый і не звязаныя з неправамерным выкарыстаннем прадуктаў TeamViewer, будуць выконвацца да заканчэння тэрміну дзеяння дамовы, аднак не будуць працягнутыя пасля.

"Акрамя таго, TeamViewer заблакаваў усе неліцэнзійныя падключэнні да Расіі і Беларусі і з іх, каб пазбегнуць далейшага выкарыстання нашага праграмнага забеспячэння", — адзначылі ў кампаніі.