У Беларусі чарговы расстрэльны прысуд

Мінскі абласны суд вынес прысуд абвінавачаным у забойствах вяскоўцаў. Віктар Скрундзік асуджаны да выключнай меры пакарання праз расстрэл, Віталь Мяцяж і Валянцін Бушнін атрымалі адпаведна па 22 і 18 гадоў турэмнага зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

img_20200305_105828__1__logo.jpg


6 сакавіка трое абвінавачаных у забойстве пенсіянераў Слуцкага і Капыльскага раёна выслухалі судовы прысуд.
Нагадаем, што трое жыхароў Слуцкага раёна абвінавачаны ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Пад следствам яны знаходзіліся каля года. Як вынікала з матэрыялаў справы, маладыя мужчыны ў студзені 2019 года абрабавалі і задушылі двух старых, а потым спалілі іх разам з хатамі. Пасля зрабілі замах на здароўе і жыццё пенсіянеркі з вёскі Сухоўчыцы Капыльскага раёна.

img_20200306_135608__1__logo.jpg


Усіх фігуранты крымінальных спраў з'ўялюцца сваякамі. Арганізатар і галоўны фігурант злачынстваў Віктар Скрундзік прызнаў сваю віну ў забойстве двух чалавек – Міхаіла Шугалея і Уладзіміра Гаркавага. Віталь Мяцяж, жанаты на роднай сястры Скрундзіка, падчас суда прызнаў сваў віну ў сумесным забойстве з Скрундзікам 94-гадовага Уладзіміра Гаркавага. Яшчэ адзін сваяк Скрундзіка, Валянцін Бушнін, адмовіўся прызнаць сваю віну ў забойстве Міхаіла Шугалея. У апошнім слове ён прызнаў, што прысутнічаў пры забойстве, але не забіваў.
Разледзеўшы ў судзе матэрыялы крымінальнай справы, вусныя і пісьмовыя доказы абвінавачання ў злачынстве, абласны суд Мінскай вобласці прыгаварыў Віктара Скрундзіка да выключнай вышэйшай меры пакарання праз расстрэл. Віталь Мяцяж і Валянцін Бушнін атрымалі адпаведна па 22 і 18 гадоў турэмнага зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Абвінавачваемыя выслухалі прысуд моўчкі.
Сваякі загінуўшых Міхаіла Шугалея і Уладзіміра Гаркавага не хавалі сваёй задаволенасці смяротным прысудам Віктару Скрундзіку і былі расчараваны, на іх погляд, мяккім прысудам астатнім фігурантам справы.
 

img_20200306_140306__1__logo.jpg

Характарыстыка асуджаных, якая прагучала ў судзе:
Арганізатару злачынстваў Віктару Скрундзіку 29 гадоў. Нарадзіўся ў сям’і алкаголікаў. Выхоўвала яго бабуля. Быў судзімы за крадзяжы. Восенню 2018 года вярнуўся з турмы. Да затрымання нідзе не працаваў. Аднавяскоўцы яго баяліся з-за неадэкватных паводзін у п’яным стане. Цвярозым жа яго бачылі рэдка.
33-гадовы Валянцін Бушнін не скончыў нават сярэднюю школу. Не працаваў, краў з 15 гадоў, меў 6 судзімасцяў. Жанаты, мае непаўналетняе дзіця.
Віталю Мяцежу 25 гадоў. Па прафесіі трактарыст, працаваў на сельскагападарчым прадпрыемстве. Раней не быў судзімы, мае двух маленькіх дзяцей. Жыў з сям’ёю. Здольны на жорсткія паводзіны ў нецвярозым стане.