У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню «Бацька наш — Бандэра, Україна — маці»

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 14 лістапада прызнаў «экстрэмісцкай» вядомую ўкраінскую песню «Бацька наш — Бандэра, Україна — маці», паведамляюць праваабаронцы.

tass_19365650.jpg


Паходжанне песні «Бацька наш — Бандэра» невядомае, але з пачатку вайны ва Украіне яна набыла вялікую папулярнасць. У яе тэксце апяваюць распаўсюджаную ў паўстанцкіх песнях гісторыю пра параненага ў баі ваяра УПА, якога аплаквае маці.

Зрэшты, гэтая кампазіцыя не фігуруе ні ў адной крыніцы, звязанай з УПА.

Упершыню песню «Бацька наш — Бандэра» праспявалі ў 2018 годзе студэнты багаслоўскага факультэта Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта. Амаль ідэнтычную мелодыю мае песня «Зажурыліся хлопцы».

Увосень 2021 года львоўскія школьнікі ініцыявалі флэшмоб у сацыяльнай сетцы TikTok з заклікам выконваць гэтую песню. Колькасць выканаўцаў і праглядаў выклікала цікавасць у СМІ і справакавала папулярнасць на YouTube.

Тады песня ў YouTube стала больш папулярнай за новы трэк Маргенштэрна.

Паводле ўкраінскіх СМІ