Ці зможа Расія сабраць войска, якое будзе сур’ёзнай пагрозай для Украіны
Расія мае велізарны мабілізацыйны рэсурс. У той жа час у яе абмежаваныя магчымасці, каб прапрацаваць такую масу людзей і адправіць іх на фронт.
Таму ў бліжэйшыя месяцы для УСУ не будзе праблем. Пра гэта 24 каналу распавёў вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік запасу Раман Світан.
Экспэрт адзначыў, што праз мабілізацыю Расея можа раздаць позвы 100 мільёнам чалавек, але прыняць у ваенкаматы, а далей адправіць іх на навучанне акупанты могуць толькі пэўную колькасць такога «рэсурсу».
Навучыць і давесці да боегатоўнасці — для гэтага патрэбна пэўная мабілізацыйная сістэма, якая ў расейцаў ёсць, і яна працуе максімум на 120–150 тысяч чалавек у месяц. Больш яна проста не зможа прыняць. Яна абмежаваная вызначанай колькасцю казармаў, палігонаў, інструктараў і ваеннай тэхнікі, — растлумачыў спецыяліст.
Па яго словах, гэта значыць, максімум, што Расея зможа рыхтаваць па «курсе маладога байца» — гэта да 150 тысяч чалавек.
«То-бок, гэта "апранулі, абулі і чымсьці накармілі", далі аўтамат і тры магазіны да яго і даправілі ў мотапяхотныя або мотастралковыя падраздзяленне на фронт. Затым 2–3 дні — і ён ужо вяртаецца ў пакеце», — дадаў Світан.
На ягоную думку, масавай мабілізацыі ў Расеі проста не будзе — яе не зможа апрацаваць сістэма падрыхтоўкі акупантаў.
«Гэтыя 150 тысяч чалавек могуць назапасіцца бліжэй да вясны. Гэта значыць праз паўгода рускія могуць мець нейкае войска, але па колькасці, а не па падрыхтоўцы або баявым зладжванні. Таму вясной могуць быць нейкія праблемы. Да таго няма ніякіх перашкодаў для прасоўвання ВСУ — ніякая мабілізацыя поспеху ворагу не прынясе», — рэзюмаваў аглядальнік.