У Гомелі інвалід жорстка збіты міліцыянтамі
Паблік анархісцкай групы "Прамень" са спасылкай на блогера NEXTA паведаміў гісторыю гамельчаніна Ігара.
Ігар трапіў у Савецкі РУУС Гомеля па абвінавачанню ў кражы з ўласнай кватэры. Ён сцвярджае, што спрабуючы выбіць з яго прызнальныя паказанні, міліцыянты збівалі яго металічнымі палкамі, рукамі, нагамі і прыкладам аўтамату. На целе хлопца — вялізарныя гематомы, і факт збіцця пацверджаны медыцынскай экспертызай.
Ці дойдзе гэтая гісторыя да суду і прысуду міліцыянтам, як было са старшым сяржантам Самарчуком, якога, паводле TUT.BY, нядаўна асудзілі на 6 год калоніі, пакуль пытанне.
Зараз жа ў Ігара пачаліся праблемы з нагамі і слухам, ён пакутуе ад няспынных галаўных боляў. Будучы да збіцця інвалідам другой групы, зараз ён перасоўваецца з палачкай.
Гісторыя цалкам: