У Гродне звольнілі дырэктарку выстаўнай залы, якая падтрымала пратэсты ў 2020-м
Гродне звольнілі загадчыцу выстаўнай залы Ірыну Сільвановіч, якая працавала на гэта пасадзе 17 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё».
![silvanovich_0212.jpg silvanovich_0212.jpg](/img/v1/images/silvanovich_0212.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Звальненне адбылося ў лістападзе "па дамове бакоў", што стала для жанчыны поўнай нечаканасцю.
Пасля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020-га Ірына Сільвановіч выступала на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу.
Сільвановіч — заўважная фігура ў мастацкім жыцці Гродна. Разам з мужам, мастаком Аляксандрам Сільвановічам яна стварыла ў горадзе культурны цэнтр "Фестывальны". Перад тым дзесяць была намесніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі "У майстра".
Грамадская пазіцыя Сільвановіч не заўжды была адназначнай. У 2015 годзе Яна не пускала на выставу ў залу незалежных тэлежурналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава, а потым сведчыла супраць іх на судзе.