У гродзенскай турме ў журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына забралі два ружанцы

У палітзняволенага Дзяніса Івашына ў турме №1 Гродна забралі ружанцы. Адміністрацыя патлумачыла, што іх наяўнасць «можа выклікаць зайздрасць у бывалых вязняў».

Дзяніс Івашын. Фота з сацсетак

Дзяніс Івашын. Фота з сацсетак

Пра тое, што некалькі ружанцаў у палітзняволенага Дзяніса Івашына забралі, стала вядома ў жніўні. Аказалася, два ружанцы забралі ў турме №1 Гродна. 

Першы ружанец у палітвязня, журналіста-расследавальнака НЧ Дзяніса Івашына забралі падчас ператрусу ў камеры — без тлумачэнняў. Дзяніс паскардзіўся на гэта і запатрабаваў вярнуць яго. Палітвязню яго не вярнулі, але аддалі сваякам Дзяніся, а вось другі, забраны канваірамі — знік бясследна, піша тэлеграм-канал «Право імеют».

Глядзіце таксама

Абедзве малітоўныя рэчы ў Дзяніса забралі ў Гродне, — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына. — “Самы першы ружаньчык супрацоўнікі турмы без тлумачэнняў выцягнулі з рэчаў падчас аднаго з ператрусаў у камеры. Пасля скаргі Дзяніса і патрабавання вярнуць яму рэч дзеля малітваў, турэмны псіхолаг няўцямна мармытаў нешта пра тое, што гэтая рэч падобная на чоткі, якімі карыстаюцца бывалыя "зэкі", што наяўнасць ружанца ў Дзяніса можа выклікаць... зайздрасць у іншых вязьняў, што можа справакаваць канфлікты. Цікава, а для чаго тады існуюць розныя псіхолагі ды ахоўнікі ў такіх установах? Выглядае, што пытанне — рытарычнае, а адгаворкі адміністрацыі Турмы №1 — смешныя”.

Вольга Івашына адзначыла, што пазней забраны ружанец, але не Дзянісу, а яго сваякам, пасля таго, як палітвязня перавялі з Гродна ў Магілеў.

Жонка палітвязня адзначыла, што другі ружанец у Дзяніса забралі зноў жа ў Гродне “канваіры этапу, калі яго пераводзілі туды дзеля агучвання рашэння” Вярхоўнага суда па апеляцыйнай скарзе. “І вось гэты ружанец проста знік. Ані на складзе яго не знайшлося, каб Дзяніс мог яго аддаць нам праз заяву, ані яму самому яго не аддалі пасля выезду з гродзенскай вязніцы. Лёс рэчы дагэтуль невядомы. Застаецца толькі здагадвацца, што з ёй зрабілі. Як лічаце, панове, дзе зараз знаходзіцца той ружанец?”, — разважае Вольга Івашына.


Глядзіце таксама