У Курапатах ушанавалі памяць рэпрэсаваных

Актывісты Руху салідарнасці «Разам» ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Курапатах і далучыліся да штодзённай Курапацкай варты, якая трывае нават у навагоднія святы.

2018_12_30_kauniarovicz_kurapaty_fota1.jpg

Гаворыць сустаршыня Руху Алена Талстая:
– У нас – у Курапатах, адбылася акцыя ўшанавання ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Вялікая падзяка ўсім сябрам Руху салідарнасці «Разам», усім неабыякавым, усім прадстаўнікам іншых партый, рухаў, якія прыходзілі на штодзённую варту каля незаконнай, злачыннай забаўляльнай рэстарацыі «Бульбаш-хол», каб паказаць, што беларусы мусяць адстойваць Курапаты, як сваю святыню. І тут не месца ніякім забаўляльным установам.
Рух салідарнасці «Разам» штомесяц праводзіць акцыі ў Курапатах у памяць 29 кастрычніка 1937 года, калі ў адну ноч камуністы расстралялі больш за сотню беларускіх палітычных, культурных і навуковых дзеячоў.
Беларускае Радыё Рацыя