У Літве пражываюць амаль 50 тысяч беларусаў

Паводле дадзеных Дэпартамента міграцыі Літвы, колькасць замежнікаў, якія пражываюць у гэтай краіне, з'яўляецца самай высокай за ўвесь перыяд незалежнасці.

screenshot_2_2_1000x666_1.jpg

Паводле дадзеных за другое паўгоддзе 2022 года, агульная колькасць зарэгістраваных і пражываючых у Літве замежнікаў складае 189 411 чалавек. У сярэдзіне мінулага года, паводле звестак на 1 ліпеня, такіх асоб у налічвалася 145 118 чалавек.

Таксама зафіксаваны і найбольшы скачок колькасці замежнікаў, якія пражываюць у Літве, на працягу каляндарнага года. У пачатку 2023-га ў Літве пражывала на 89 працэнтаў. замежнікаў больш, чым у пачатку 2022-га, калі ў краіне было зарэгістравана 100 184 грамадзяніна іншых краін.

Найбольшая доля замежнікаў у Літве прыпадае на грамадзян Украіны — 94 891. Больш двух трацін з іх прыбылі ў Літву, ратуючыся ад вайны ў сваёй краіне.

Другую па велічыні групу замежнікаў складаюць грамадзяне Беларусі. Іх у Літве зарэгістравана 48 804.

На трэцім месцы знаходзяцца грамадзяне Расіі – іх налічваецца 15 706. Варта адзначыць, што больш за палову такіх грамадзян РФ складаюць расійцы, якія пасяліліся ў Літве некалькі дзясяткаў гадоў таму, то бок\ задоўга да пачатку ўварвання ва Украіну і ўвядзення розных санкцый супраць агрэсара — Расіі.

Паводле дадзеных на 1 студзеня бягучага года, замежнікі ў Літве склалі ў агульнай складанасці 6,67% усіх жыхароў краіны. Гэты паказчык таксама з'яўляецца і самым высокім за ўвесь перыяд незалежнасці. У сярэдзіне мінулага года ён складаў 5,3%, а ў пачатку 2022-га — 3,58%.

«Асноўнай прычынай росту колькасці замежнікаў, якія пражываюць у Літве, несумненна, з'яўляецца вайна ў Украіне, у выніку якой у мінулым годзе і ўзнік паток ваенных бежанцаў. Акрамя таго, колькасць замежнікаў павялічылася за кошт працоўнай іміграцыі, рост якой назіраецца ўжо цягам некалькіх гадоў», — кажа дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ.

З пачатку расійскага ўварвання, у Літве зарэгістравана больш за 73 тысяч бежанцаў ад вайны ў Украіне. Усяго за мінулы год супрацоўнікамі Дэпартамента міграцыі выдадзены 117 091 дазвол на часовае пражыванне ў Літве (62 194 — у першым паўгоддзі, 54 897 — у другім). Для параўнання: два гады таму, у другім паўгоддзі 2021 года было выдадзена ўсяго 20 918 такіх дазволаў.

Абсалютная большасць дазволаў на часовае пражыванне было выдадзена украінскім уцекачам ад вайны, на якіх распаўсюджваецца механізм часовай абароны ў Еўропе. Ім скарысталіся 64 217 бежанцаў ад вайны ва Украіне. Яшчэ звыш 2,3 тыс. асоб атрымалі часовы від на жыхарства ў Літве па гуманітарных меркаваннях.

Агульная колькасць выдадзеных замежнікам дазволаў на часовае пражыванне ў Літве на падставе працы склала 53 445, з іх 4145 — высокакваліфікаваным спецыялістам.

Найбольшая колькасць дазволаў на часовае пражыванне ў Літве на падставе працы выдадзена грамадзянам Беларусі — 25 556. Грамадзян Расіі, якія часова пражываюць у Літве на падставе працы, налічваецца 2 568. Пасля стрымлівання прытоку нелегальных мігрантаў, выкліканага гібрыднай атакай з боку Беларусі, у другой палове мінулага года, у параўнанні з тым жа перыядам 2021 года, рашэнняў аб дэпартацыі замежнікаў з Літвы было прынята ў 30 разоў менш — усяго 93.

Паводле Delfi.