Увага! Беларуская школа ў Варшаве збірае грошы на падручнікі
Школка пры Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве абвясціла пра збор сродкаў на набыццё падручнікаў. Дзеці ў школе навучаюцца бясплатна, у тым ліку і маленькія ўкраінцы.
«Наша школка ў Варшаве вядзе дзейнасць ужо практычна два
гады. На сённяшні дзень яе наведвае амаль 130 дзетак, для якіх выкладаюцца
польская, беларуская, ангельская мовы, адбываюцца заняткі па лепцы з гліны,
музыцы, фатаграфіі, працуе група для ўкраінскіх дзетак. І ўсё гэта выключна бясплатна для бацькоў! Так
было ад пачатку і ніколі не зменіцца», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі школы.
Але зараз школе патрэбны сродкі на падручнікі.
«Мы хочам папрасіць крыху вашай дапамогі, каб мы змаглі закупіць новыя
падручнікі, канцылярскія тавары (альбомы, фламастары, алоўкі, фарбы і г.д.),
якія з-за вялікай колькасці вучняў разыходзяцца ў нас з хуткасцю святла, а
таксама ласункі і гарбату для нашых дзетак, якія наведваюць заняткі!» — тлумачаць патрэбу ў школе.
️Дапамагчы школцы можна праз PayPal info@belaruscenter.eu.
Альбо перавесці грошы на банкаўскі рахунак:
80 1160
2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва перавода: Darowizna na cele statutowe.