У мінскім пад'ездзе вывесілі партрэты палітвязняў
Некаторыя партрэты ўжо пашкоджаны, але асноўная частка застаецца.
У пад'ездзе аднаго з дамоў Заводскага раёну сталіцы жыхары ўпрыгожылі сцены партрэтамі беларускіх палітвязняў з апісаннем іхных гісторыяў. І нагадалі няветлівым суседзям артыкулы Канстытуцыі РБ аб правах і свабодах грамадзянаў.
«Мы творцы нашага жыцця! Мы сваймі рукамі робім чысціню, парадак, святло, дабро, каханне вакол і ўнутры нас!» — паведамляюць жыхары.